Знайсці
12.08.2021 / 11:39РусŁacБел

Памёр Сяргей Багласаў, які аднавіў Траецкае прадмесце і вярнуў Ратушу

На 72-м годзе жыцця памёр архітэктар-рэстаўратар Сяргей Багласаў. Інфармацыю пра гэта «Нашай Ніве» пацвердзілі ў Беларускім саюзе архітэктараў.

Сяргей Багласаў нарадзіўся ў Магілёве, скончыў політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «архітэктура».

Яго асноўная праца — рэстаўрацыя, рэканструкцыя, прыстасаванне і добраўпарадкаванне сталічнага Траецкага прадмесця Мінска (1980—1983). Багласаў з’яўляўся кіраўніком аўтарскага калектыву.

Таксама ён распрацаваў праекты рэстаўрацыі, прыстасавання і аднаўлення гандлёвых радоў на плошчы Свабоды, мінскай гарадской ратушы, гасцініцы «Еўропа», царквы Святога Духа, шматфункцыянальных комплексаў на вуліцах Няміга і Зыбіцкая (некаторыя праекты ў суаўтарстве).

Пры гэтым архітэктара рэзка крытыкавалі за праект рэканструкцыі Мінскага замчышча.

Багласаў быў таксама вядомы як аўтар архітэктурна-скульптурных кампазіцый — «Войт» і «Гарадскія вагі» ў Мінску, а таксама помніка Гедыміну ў Лідзе (Багласаў распрацаваў пастамент для помніка).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера