Знайсці
12.08.2021 / 09:58РусŁacБел

На Сіцыліі зафіксавалі рэкордную для Еўропы тэмпературу: +48,8°С

На італьянскім востраве Сіцылія зафіксавалі тэмпературу +48,8°С градуса, што можа стаць новым тэмпературным рэкордам для Еўропы.

Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў сераду днём у правінцыі Сіракузы, днём раней у Ленціне было +47°С градусаў, паведамляе ANSA.

«Калі даныя будуць пацверджаны пасля адпаведнага аналізу, яны могуць стаць самым высокім значэннем, зафіксаваным на еўрапейскім кантыненце», — сказаў метэаролаг Мануэль Маццалёні.

З пачатку тыдня ў Італію прыйшоў антыцыклон з Афрыкі, самы высокі — чырвоны — узровень небяспекі надвор'я абвешчаны ўжо ў 15 гарадах, у тым ліку ў Рыме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера