Знайсці
07.08.2021 / 13:31РусŁacБел

Леанэль Месі пяройдзе ў ПСЖ? 

Брат уладальніка клуба «Пары Сен-Жэрмен» Аль-Тані заявіў аб завяршэнні перамоў з футбалістам Леанэлем Месі, пра гэта ён напісаў у сваім твітары. Аль-Тані нават прымацаваў да публікацыі здымак, на якім футбаліст намаляваны ў форме французскага клуба. 

«Перамовы афіцыйна завершаны. Анонс будзе пазней», — заявіў Халіфа Бэн Хамад Аль-Тані.

У чацвер «Барселона» абвясціла, што не падпіша новы кантракт з Месі. Славуты футбаліст дэбютаваў у складзе першай каманды «Барселоны» ў 2004 годзе і з тых часоў нязменна выступаў за «сіне-гранатавых». Разам з клубам аргенцінец выйграў дзесяць разоў чэмпіянат Іспаніі і сем разоў — Кубак Іспаніі, таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера