Знайсці
06.08.2021 / 12:27ŁacБел

Сёння на Падляшшы пачынаецца Фестываль «Тутака». Ён прыйшоў на змену легендарнаму «Басовішчу»

Сёння каля Гарадка на Падляшшы (Польшча), у месцы, дзе ў 1990—2019 гг. праходзіў беларускі музычны фестываль «Басовішча», пачынаецца двухдзённы фэст беларускай культуры пад назвай Фестываль абуджаных «Тутака».

Сярод выканаўцаў на сцэне каля Гарадка выступяць: трыа Сержука Доўгушава, а таксама Маргарыта Ляўчук, Вераніка Круглова, Валерыя Дэле і Naviband.

«На галоўнай сцэне выступяць музычныя выканаўцы з Беларусі, у той ці іншы час вымушаныя пакінуць краіну з прычыны пераследу і рэпрэсій, — сказаў СвабодзеЗміцер Косцін. — Як бы мы ні хацелі, не ўдаецца нам пакуль што сёлета мець на сцэне выканаўцаў не з эміграцыі, а з Беларусі».

Акрамя канцэртаў, на фестывальнай сцэне будуць адбывацца дыскусіі на розныя тэмы:

Канцэрты і дыскусіі Фестывалю абуджаных будуць транслявацца на Ютуб-канале фундацыі «Тутака», якая арганізуе фестываль.

«Чаму наш фестываль называецца Фестывалем абуджаных «Тутака»? Фестываль «Басовішча» быў абуджэннем беларусаў Падляшша 30 гадоў таму. Цяпер, пасля леташняга жніўня, уся Беларусь і ўсе беларусы перажываюць абуджэнне. І гэты момант абуджэння аб’ядноўвае нас, беларусаў Падляшша тутака, і ўсіх іншых», — патлумачыў Свабодзе назву фэсту Павал Станкевіч, старшыня фундацыі «Тутака».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930