Знайсці
04.08.2021 / 18:48РусŁacБел

У Ашмянах ужо знаходзяць пашпарты Ірака проста на вуліцах ФОТАФАКТ

У мясцовым пабліку выклалі фота пашпарта з подпісам: знойдзены ля мясцовай кулінарыі.

«Наша Ніва» пагаварыла з мясцовым жыхаром, які знайшоў дакумент.

«Пашпарт я знайшоў у пятніцу ўвечары. Гэта дакумент грамадзяніна Ірака, — кажа мужчына. — Іракцаў тут у Ашмянах хапае. Праблем, праўда, не ствараюць. 

Хто ў гатэлі жыве, а хто і на працу прыязджае. Мне сябар расказваў, што яны жывуць тут, у Ашмянах, а самі працуюць на АЭС. Не ведаю, што там робяць. 

Дарэчы, гаспадар так і не знайшоўся, таму я аднёс пашпарт у мясцовы РАУС».

Ашмяны — горад у Гродзенскай вобласці, знаходзіцца на адлегласці каля 30 км ад літоўскай мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930