Сёлета Польшча выдала беларусам больш за 90 тысяч віз
З пачатку года па 31 ліпеня Польшча выдала грамадзян Беларусі больш за 90 тысяч візы, з якіх амаль 9 тысяч — гэта гуманітарныя візы, паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на МЗС краіны.
Таксама Польшча запусціла некалькі візавых праграм, у тым ліку памяняла правілы выдачы гуманітарных віз. Са снежня мінулага года асобы з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў.
Увогуле з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня гэтага года Польшча выдала беларусам агулам 178 тысяч 711 віз, з якіх 12 119 — гуманітарныя візы.
У сваю чаргу толькі сёлета (да 31 ліпеня) Польшча выдала агулам 90 тысяч 11 віз, з якіх 8 844 — гуманітарныя.
Для параўнання, на працягу ўсяго 2019 года Польшча выдала 358 421 візу, з якіх толькі 7 гуманітарныя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Стаўрапольскім краі РФ упаў стратэгічны бамбавальнік
 2
Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі
 6
Палесцінская жанчына абдымае цела сваёй загінулай пляменніцы — найлепшае ФОТА 2024 года
 30
«Дзе мараль?» Расійскі вайсковец вярнуўся ў родную Бурацію, а яго дом разрабавалі. Скралі нават унітаз
 25
Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда і зрабіў перастаноўкі ў Следчым камітэце
 7
«Я такіх сабак ніколі не бачыла». Воўк ці сабака: хто трымае ў страху жыхароў Віцебска
 3
У іранскай правінцыі Ісфахан адбыліся выбухі. СМІ пішуць пра ізраільскі ўдар у адказ, Іран адмаўляе ракетную атаку Ізраіля
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера