Знайсці
04.08.2021 / 14:14РусŁacБел

Зяленскі даручыў СБУ і МУС вывучыць рызыкі для беларусаў ва Украіне пасля смерці Шышова

Прэзідэнт Украіны даручыў Службе бяспекі і Міністэрству ўнутраных справаў вывучыць усе рызыкі для беларусаў, якія прыбылі ва Украіну на працягу апошняга года. Такое даручэнне ён даў пасля смерці кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова, піша РБК-Украіна.

Паводле яго слоў, кожны беларус, які можа стаць мэтай для злачынцаў у сувязі са сваёй публічнай палітычнай пазіцыяй, павінен атрымаць спецыяльную і надзейную абарону.

«СБУ і МУС павінны адпрацаваць дакладны алгарытм ацэнкі магчымых рызык, а таксама суму адказаў на гэтыя рызыкі, каб ліквідаваць любую пагрозу для людзей», — адзначыў Зяленскі.

У Офісе прэзідэнта паведамілі, што вызначаны пералік грамадзян Беларусі, у дачыненні да якіх ужо пачалі ажыццяўляць адпаведныя меры па ацэнцы рызык, дадатковым суправаджэнні іх знаходжання на тэрыторыі Украіны і па ахове.

«Гэта рашэнне прынята ў сувязі з атрыманнем праваахоўнымі органамі інфармацыі аб магчымых пагрозах для шэрагу беларускіх актывістаў, а таксама з-за трагічнай гібелі Віталя Шышова», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера