Знайсці
04.08.2021 / 13:13РусŁacБел

«Ідэю не спыніць». Intelligency выпусцілі кліп на беларускамоўную песню ВІДЭА

Гурт Intelligency выпусціў новы кліп на песню Malitva Belaruskaja, ролік апублікаваны на YouTube.

Дзеянне кліпа адбываецца ноччу ў велізарнай сюррэалістычнай дэкарацыі, пабудаванай на закінутым заводзе. Па словах стваральнікаў, ідэя роліка натхнёная традыцыйным беларускім лялечным тэатрам-батлейкай.

«Мы пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі. Уяўленні людзей пра пабудову свету ўскладніліся, таму і наша батлейка выглядае па-новаму. У якасці карцін раю мы выкарыстоўвалі працы сучаснай беларускай мастачкі Насці Рыдлеўскай, а касцюмы і аксесуары для галоўных герояў далі актуальныя беларускія дызайнеры, — распавядаюць рэжысёры прадакшана DVAcinema Маша Манакова і Дзмітрый Ляўкоўскі. — На працягу ўсяго праекта нас пераследавалі дзіўныя супадзенні і знакі, а сама здымка праходзіла ў самую кароткую ноч у годзе. У выніку атрымалася страшная казка пра сучасную беларускую рэальнасць, напоўненая метафарамі і сімваламі».

У кліпе зняліся і ўдзельнікі гурта — як кажуць стваральнікі «у вобразе сучасных брэменскіх музыкаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930