Знайсці
04.08.2021 / 12:35РусŁacБел

Сіноптыкі анансавалі дажджы і на наступныя дні. Месцамі моцныя

Надвор'е ў чацвер будзе вызначаць франтальны раздзел.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі — дажджы, месцамі моцныя. Днём у многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы.

Ноччу +11..+17°С, днём ад +18°С па поўначы да +27°С па Гомельшчыне. У Мінску +21..+23°С, дождж.

У пятніцу, 6 жніўня, дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Днём ад +18°С па паўночным захадзе да +29°С па Гомельшчыне. У Мінску +19..+21°С. Сайт meteoinfo.by папярэдне паказвае, што будзе моцны дождж, да 20 мм ападкаў (г.зн. каля чвэрці месячнай нормы).

У суботу таксама дажджы, у начныя гадзіны месцамі па поўначы моцныя дажджы. Днём +20..+27°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера