Знайсці
04.08.2021 / 09:37РусŁacБел

МЗС Польшчы: Ціманоўская знаходзіцца пад наглядам польскіх дыпламатаў

Адпаведны запіс Пшыдач размясціў у сераду ў Twitter.

Reuters.com

«Крысціна Ціманоўская знаходзіцца пад апекай польскай дыпламатычнай службы. Як мы ўжо неаднаразова паказвалі: з меркаванняў бяспекі мы не паведамляем падрабязнасці аб маршруце палёту», — напісаў Пшыдач.

Раней паведамлялася, што Крысціна памяняла рэйс і замест рэйса Токіа — Варшава села на рэйс да Вены.

Імаверна, гэта рашэнне было прынята супрацоўнікамі польскай амбасады, якія суправаджалі Ціманоўскую, бо да Варшавы з Токіа таксама збіраліся ляцець некалькі замежных журналістаў, піша ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930