Знайсці
04.08.2021 / 07:56РусŁacБел

Крысціна Ціманоўская перасела на рэйс Токіа — Вена

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская незадоўга да пасадкі ў аэрапорце Токіа на рэйс да Варшавы перасела на рэйс да Вены.

ТАСС

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.

На гэты час самалёт вылецеў са сталіцы Японіі. Прычыны змены пункта прызначэння ў апошні момант не ўдакладняюцца. Па некаторых даных, такое рашэнне маглі прыняць супрацоўнікі польскага пасольства, што суправаджалі спартсменку ў сувязі з тым, што рэйсам да Варшавы планавалі ляцець некалькі замежных журналістаў.

Раней Ціманоўская пакінула пасольства Польшчы ў Токіа, у якім яна знаходзілася з 2 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930