Знайсці
03.08.2021 / 15:21РусŁacБел

Наклад рамана «Сабакі Эўропы» трапіў да чытачоў. З пачатку красавіка яго вывучала беларуская мытня

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч напісаў «Сабак Эўропы» некалькі гадоў таму. Раман пераклалі на рускую мову, Свабодны тэатр паставіў па ім спектакль. 

Сёлета выдавецтва «Янушкевіч» перавыдала твор у новай рэдакцыі. Але да чытачоў ён не трапіў: 9 красавіка мінская рэгіянальная мытня забрала на экспертызу частку накладу, шукаючы ў тэксце экстрэмізм. 

Ад сёння, 3 жніўня, раман трапіць да чытачоў. Але, як піша выдавецтва ў сацыяльных сетках, раман не «амнісціравалі», то-бок справа так і не закрытая.

Выдавецтва надрукавала новы наклад «у іншым месцы, у іншай краіне», з якой у Беларусі няма памежных бар’ераў і мытняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930