Знайсці
03.08.2021 / 15:09РусŁacБел

Беларусь атрымае каля мільярда даляраў. МВФ зацвердзіў выдачу «сусветнага крэдыта»

Учора рада кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду зацвердзіла размеркаванне 650 мільярдаў даляраў для пераадольвання пост-кавіднага крызісу. 

Апазіцыя спрабуе пераканаць МВФ, што нельга выдзяляць дапамогу, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Сродкі ад МВФ выдаюцца не чыстымі грашыма, а «чэкамі», якія можна абмяняць на пяць рэальных валют: даляры, еўра, юані, фунты і ены. 

Аднак пакуль з паведамлення МВФ не вынікае, што Беларусь будзе пазбаўленая гэтых «чэкаў», гаворка ідзе аб 950 мільёнах даляраў.

«Размеркаванне набудзе моц 23-га жніўня, мы не пакідаем намаганняў перашкодзіць атрыманню гэтага «чэка», тым больш, што ў свеце ёсць прэцэдэнты, такія як Венесуэла і М'янма, дзе ўрады, якія не прызнаныя легітымнымі, не атрымлівалі грошы ад МВФ», — заявіў «Нашай Ніве» Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік офіса Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях, былы функцыянер Сусветнага банка. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера