Знайсці
02.08.2021 / 16:01РусŁacБел

Падазраваных у выбуху ў Мінску знайшлі па рэштках канспекта

Увечары 9 чэрвеня на пустцы ў Заводскім раёне ў выніку выбуху пацярпелі двое — 19-гадовы хлопец і 17-гадовая дзяўчына.

Малады чалавек быў шпіталізаваны з шэрагам траўмаў, перанёс некалькі аперацый і зараз праходзіць лячэнне амбулаторна.

Як высветлілі эксперты, асноўным зарадам выбуху было брызантнае рэчыва на аснове трацілу. На месцы самаробнай выбуховай прылады былі выяўленыя аркушы з канспектамі, у якія яго загарнулі, паведамляюць «Мінск-навіны».

Гэтыя аркушы дазволілі звузіць кола падазраваных: былі вызначаныя навучальная ўстанова, курс і канкрэтная вучэбная група. У выніку ў якасці падазраваных былі затрыманыя трое маладых людзей ва ўзросце 18 і 20 гадоў з розных ВНУ.

СК зазначае, што падазраваныя датычныя да вырабу выбуховых прылад рознай магутнасці і ажыццяўлення выбухаў у Мінску і раёне.

Дома ў іх праведзеныя ператрусы, канфіскаваныя розныя вадкасці і парашкападобныя рэчывы, колбы, электронныя шалі і іншыя прадметы, па якіх будуць праведзены крыміналістычныя экспертызы.

Падазраваныя знаходзяцца пад вартай, расследаванне крымінальнай справы ідзе па па ч. 2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930