Знайсці
02.08.2021 / 14:13РусŁacБел

На Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў сталі плаціць за прышчэпку ад каранавіруса

Інфармацыю пра гэта пацвердзіў mlyn.by старшыня прафсаюзнай арганізацыі Валерый Ковель.

Ён растлумачыў, што зрабілі гэта ў першую чаргу для прафілактыкі і падтрымання здароўя сваіх супрацоўнікаў. Памер выплаты аднаразовы і складае 150 рублёў.

«Рашэнне прымалі сумесна кіраўніцтва нашага прадпрыемства і прафсаюзны камітэт. Галоўная мэта — захаванне здароўя і працаздольнасці калектыву. Таксама і для максімальнага зніжэння выдаткаў, звязаных са стратамі працоўнага часу. Бо ў нашых жа інтарэсах, каб супрацоўнікі менш хварэлі», — сказаў Ковель.

Раней паведамлялася пра выплаты ў Мінскім трактарным заводзе, там плацяць 80 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930