Знайсці
02.08.2021 / 12:24РусŁacБел

Журналіста сайта «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі паўтара гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі

Вырак журналісту Сяргею Гардзіевічу агучылі 2 жніўня ў судзе Іванаўскага раёна. Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны траціў прытомнасць, піша «Радыё Свабода».

50-гадовага журналіста Сяргея Гардзіевіча абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце тэлеграм-канала «Реальный Дрогичин».

Яго пакаралі паўтара гадамі калоніі агульнага рэжыму. Суд пастанавіў меру стрымання змяніць з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту і ўзяць яго пад варту неадкладна ў зале суда.

У тэрмін залічылі некалькі дзён затрымання і тэрмін хатняга арышту ў снежні-красавіку.

Ад Сяргея Гардзіевіча запатрабавалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым — старшаму оперупаўнаважанаму групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Драгічынскага РАУС Юрыю Чарнышкаву і начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадзянскай бяспекі Віталю Ківелю.

Сам абвінавачаны сваёй віны не прызнаў і ў ходзе следства адмовіўся даваць паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930