Знайсці
02.08.2021 / 12:10РусŁacБел

Спёка адступіла. Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на наступныя дні

Ужо ў аўторак надвор'е вызначыць прахалоднае паветра.

Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні, парывісты, а ноччу месцамі ў паўночных раёнах моцны, парывісты.

Ноччу +9..+15°С, днём ад +20°С на поўначы да +26°С на поўдні.

У Мінску чакаецца +20..+22°С, невялікі дождж.

У сераду, 4 жніўня, пераважна без ападкаў, але раніцай і днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Ноччу +8..+13°С, днём +20..+27°С. У Мінску +20..+22°С, невялікі дождж.

У чацвер, 5 жніўня, чакаецца такое ж надвор'е, як і ў сераду, ад +20..+27°С. У Мінску да +22°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера