Знайсці
02.08.2021 / 11:47РусŁacБел

Яшчэ больш іракцаў. Мінск дадае тры новыя рэйсы

Мінск даў дабро на дадатковыя тры рэйсы з Ірака, выконваць іх будзе авіякампанія Iraqi Airways. Палёты будуць з гарадоў Сулейманія (першы рэйс запланаваны ўжо на сёння, 2 жніўня), Басра (з 5-га жніўня) і Эрбіль (з 7-га жніўня). Гэта буйныя гарады з насельніцтвам ад 700 тысяч да 1,3 мільёнаў людзей.

Апроч таго, у Мінск рэгулярна прылятаюць самалёты з Багдада, сталіцы Ірака, — пяць разоў на тыдзень, піша The Village.

Нагадаем, з пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя 3145 нелегалаў, пераважна жыхары Ірака. Гэта амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У канцы мая Лукашэнка наўпрост заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў, паколькі ЕС увёў эканамічныя санкцыі супраць рэжыму.

МЗС Літвы заявіў, што будзе патрабаваць дадаковыя санкцыі супраць Мінска, калі кантрабанда людзей працягнецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930