Знайсці
02.08.2021 / 11:11РусŁacБел

У Навагрудскім раёне 12-гадовыя школьніцы спалілі 60 тон сена

Вечарам 31 ліпеня работнік фермы паведаміў у МНС, што ў поле побач з вёскай Бенін гарыць вялікая сцірта сена. Ратавальнікі, якія накіраваліся да месца здарэння, пабачылі, што 60-тонная сцірта цалкам ахоплена агнём.

«Узнікла пагроза далейшага распаўсюджвання пажару на другую сцірту, якая знаходзіцца за 25 м. На ліквідацыю пажару спатрэбілася каля паўгадзіны. Работнікі МНС выратавалі сцірту каля 120 т», — распавялі ў МНС.

Прычынай пажару стала дзіцячая гульня.

12-гадовая дзяўчынка гуляла ў поле з сяброўкай. Яна знайшла запальнічку і падпаліла сена. Агонь паспрабавалі тушыць курткай, але не атрымалася. Дзяўчынкі спалохаліся і ўцяклі дадому.

А вось шкоду прыйдзецца пакрыць бацькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930