Знайсці
02.08.2021 / 08:48РусŁacБел

Другога беларускага трохборца знялі з Алімпійскіх гульняў. І зноў праз каня

Конь Карла Грандэ, на якім выступае беларускі вершнік Аляксандр Зелянко, зняты з Алімпійскіх гульняў па ветэрынарных паказчыках.

Мінспорту

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінспорту.

«Аляксандр Зелянко на Карла Грандэ не змог працягнуць выступ. Конь нашага спартсмена зняты па ветэрынарных паказаннях», — гаворыцца ў паведамленні. Па выніках выступлення ў трохбор'і (конны спорт) пасля другой дысцыпліны — палявых выпрабаванняў — Аляксандр Зелянко з Карла Грандэ займаў 44-е месца сярод 63 пар.

Раней з-за сур'ёзнага захворвання сваёй кабылы Марціні з Гульняў быў вымушаны зняцца Аляксандр Фаміноў. Захворванне дыягнаставалі ў Марціні ветэрынары ў алімпійскай стайні амаль адразу пасля прылёту ў Токіа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера