Знайсці
01.08.2021 / 12:18РусŁacБел

У Віцебску абакралі касцёл

Крадзеж адбыўся ў ноч на 30 ліпеня на будоўлі касцёла святога Ігнацыя Лаёлы.

Невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, абрэзалі і скралі драты электраправодкі і акустычнай сістэмы, такім чынам яны нанеслі матэрыяльную шкоду ў буйным памеры, піша Catholic.by.

Каб паправіць учыненую шкоду, магчыма, будзе неабходна нанава пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла.

Зазначаецца, што крадзеж адбыўся ў ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ, што быў прызначаны на 31 ліпеня — літургічны ўспамін святога Ігнацыя Лаёлы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера