Знайсці
01.08.2021 / 11:46РусŁacБел

У аўторак пачнецца суд над Аляксандрам Сакалоўскім. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

Вярхоўны суд 3 жніўня пачынае разгляд справы Аляксандра Сакалоўскага, які абвінавачваецца па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве».

Пра гэтага чалавека нічога невядома, піша Reform.by.

Справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Пачатак а 10.00. У праваабаронцаў няма ніякай інфармацыі, хто гэты чалавек і якія абставіны справы.

Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У маі да 18 гадоў калоніі строгага рэжыму за «дзяржаўную здраду» (ч. 2 арт. 356 КК Беларусі) атрымаў экс-капітан Генштаба Дзяніс Урад. Ён сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і адправіў гэты здымак тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім.

Суд прайшоў у закрытым рэжыме, і прысуд не падлягае абскарджанню.

Таксама ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК Беларусі) абвінавачваюць журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930