Знайсці
01.08.2021 / 09:48РусŁacБел

У Ваўкавыскім раёне ўводзяць дадатковыя меры па барацьбе з каранавірусам

У Ваўкавыскім раёне ўзмоцняць масачны рэжым.

Пра гэта паведаміла мясцовае выданне «Наш час» са спасылкай на галоўнага санітарнага доктара раёна Максіма Жуковіча.

«У сувязі з ростам захворвання на каранавірусную інфекцыю на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна, ростам рэгістрацыі выпадкаў пнеўманіі і захоўваннем эпідэміялагічна напружанага ўзроўню захворвання на ВРІ на тэрыторыі раёна ўводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па ўзмацненні захавання «масачнага рэжыму» ў ўмесцах масавага знаходжання грамадзян», гаворыцца ў паведамленнні.

З 9 жніўня года ўступаюць у сілу змены, унесеныя ў комплексны план мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюду інфекцыі COVID-19 у Ваўкавыскім раёне.

У аб'ектах гандлю, бытавога абслугоўвання і іншых месцах, дзе немагчыма альбо цяжка забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне, людзей без масак не будуць абслугоўваць.

Раней аналагічныя меры былі ўведзены ў Лідскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930