Знайсці
01.08.2021 / 09:07РусŁacБел

Мірончык-Іванова, Малышчык, Маслава, Дубіцкая выбылі, Недасекаў выступіць у фінале — ранішнія вынікі Алімпіяды

З раніцы на Алімпіядзе ў Токіа адбыліся некалькі спаборніцтваў.

Так у штурханні ядра Алена Дубіцкая заняла 9-е месца з вынікам 18 м 73 сантыметры. Перамогу святкавала кітаянка Гун Ліцзяа (20,58)

А вось Ганна Малышчык і Анастасія Маслава не змаглі выйсці ў фінал па кіданні молату.

Таксама не змагла трапіць у фінал скачкоў у даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова, якая заняла 14-е месца

Анастасія Мірончык-Іванова, noc.by

У лепшай спробе беларуска скокнула на 6,55 (6,21 — 6,39 — 6,55), што значна саступае яе лепшага выніку сезону (6,79).

Апошнім пропускам у фінал алімпійскага турніру стала спроба аўстралійкі Брук Стратан на 6,60.

Сёння ў фінале скачкоў у вышыню выступіць Максім Недасекаў, яго называюць адным з фаварытаў спаборніцтваў. Пачатак у 13.10.

Таксама пройдуць спаборніцтвы ў жанчын па цяжкай атлетыцы. Беларусь прадстаўляе Дар'я Навумава.

У жаночай барацьбе Васіліса Марзалюк прайграла Аліне Ротэр Фокен.

Нагадаем, што на Алімпіядзе ў беларусаў пакуль адзін медаль, гэта золата Івана Літвіновіча ў скачках на батуце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930