Знайсці
31.07.2021 / 17:51РусŁacБел

Кот з Фінляндыі ласуецца агуркамі, а гаспадыня здымае на відэа — у ЦікТоку 5 млн праглядаў

У «агурочнага катка» больш за 300 000 падпісчыкаў. Кот, які есць гародніну, выклікае ў многіх моцнае здзіўленне, паведамляе фінская тэлерадыёкампанія Yle.

Хелі Монтанен кладзе агурок у пластыкавы пакет, уключае камеру і… сыходзіць на некалькі хвілін. Так нараджаецца супер-папулярнае ЦікТок-відэа, у якім кот Маўры выцягвае агурок з сумкі і пачынае з апетытам яго паглынаць. У «агурочнага катка» на канале mauriandcucumbers больш за 300 000 падпісчыкаў, 80 адсоткаў з якіх — гэта замежнікі. Па словах Хелі Монтанен, многія амерыканцы, напрыклад, моцна дзівяцца, калі бачаць ката, які есць гародніну.

— Як толькі дастану агурок, коцік ужо тут як тут, — смяецца гаспадыня.

Але Маўры не толькі цудоўны ў сваім паглынанні агуркоў і іншай гародніны. Ён яшчэ элегантна гуляе на павадку, любіць камунікаваць падчас прагулкі з дзікімі жывёламі і з задавальненнем падарожнічае ў цягніку, дзе нават часам сустракаецца са сваімі прыхільнікамі-падпісантамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930