Знайсці
31.07.2021 / 15:35ŁacБел

«Усё пройдзе, пройдзе і гэта». Родныя палітзняволеных Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча атрымалі першыя весткі ад іх

Праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ўжо 17 дзён. Сутнасць прэтэнзій уладаў праваабаронцам незразумелая, следства ўсімі спосабамі хаваюць ад грамадства. Жонкі Алеся і Валянціна днямі атрымалі першыя весткі з «Валадаркі» — ад Уладзіміра па-ранейшаму лістоў няма.

Як распавяла Наталля Пінчук, першы ліст ад Алеся быў пад нумарам тры, што азначае, што іншыя два не дайшлі да яе. Па яе словах, ліст тычыўся толькі побытавых пытанняў. Алесь распавёў, што ўжо ўзяў з бібліятэкі кнігу. Як адзначае Наталля, вестка ад мужа была вельмі кароткая, што для яго вельмі нехарактэрна: падчас зняволення ў 2011-2014 гадах ён пісаў вялікія тэксты.

Па словах Аліны Стэфановіч, Валянцін даслаў на волю тры лісты: жонцы, бацькам і сястры.

«Я ведаю, што адбываецца апошнімі днямі ў нашай краіне. Наш арышт з'яўляецца зразумелай з'явай у гэтай сітуацыі. Я настройваюся на вельмі доўгую разлуку са свабодным светам, але ўсё адно спадзяюся на лепшае. Усё пройдзе, пройдзе і гэта, і мы зноўку будзем разам».

Праваабаронцам можна напісаць:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930