Знайсці
31.07.2021 / 09:03РусŁacБел

Жыхара Ганконга арыштавалі за тое, што асвістаў гімн Кітая падчас прагляду Алімпійскіх гульняў

Паліцыя Ганконга арыштавала мужчыну па падазрэнні ў знявазе нацыянальнага гімна пасля таго, як ён асвістаў кітайскі гімн падчас прагляду алімпійскіх спаборніцтваў у гандлёвым цэнтры, піша Guardian.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Depositphotos.com

40-гадовы мужчына быў затрыманы ў пятніцу пасля таго, як размахваў сцягамі Ганконга брытанскай каланіяльнай эпохі і асвістваў гімн, заклікаючы іншых далучыцца да яго.

Мужчына стаяў у натоўпе разам з іншымі, каб паназіраць за ганконгскім фехтавальшчыкам у фінале. Асвістванне пачалося на цырымоніі ўзнагароджання, калі зайграў нацыянальны гімн.

У чэрвені 2020 года Ганконг прыняў закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за любыя дзеянні, якія зневажаюць дзяржаўны гімн. Парушэнне закона можа пагражаць штрафам да 6400 даляраў ЗША і да дзевяці гадоў турэмнага зняволення.

Цэнтральны ўрад Кітая ўвёў крымінальную адказнасць за дзеянні, якія зневажаюць нацыянальны сцяг і герб, у папраўках, унесеных у закон у кастрычніку 2020 года. Закон таксама ўжываецца і ў Ганконгу, які мае асаблівы статус у Кітаі і ўласную заканадаўчую сістэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930