Знайсці
30.07.2021 / 07:38РусŁacБел

Ізраіль першым у свеце пачаў масавую вакцынацыю трэцяй дозай Pfizer

Улады Ізраіля абвясцілі пра старт масавай рэвакцынацыі ад каранавіруса ў краіне. Гэта першая дзяржава ў свеце, што пайшла на такі крок.

Трэцюю дозу вакцыны Pfizer/BioNTech змогуць атрымаць людзі старэйшыя за 60 гадоў, якія завяршылі курс вакцынацыі двума дозамі не менш за пяць месяцаў таму, піша meduza.io.

Улады патлумачылі неабходнасць рэвакцынацыі распаўсюджваннем у краіне штаму дэльта.

Ізраіль быў адным лідараў сярод усіх краін свету па тэмпах вакцынацыі ў пачатку года. Ужо да красавіка там былі прышчэплены 60% насельніцтва.

Але ў апошні месяц у Ізраілі з-за распаўсюджвання штаму дэльта захворванне рэзка вырасла — зараз у 10-мільённай краіне рэгіструецца каля дзвюх тысяч выпадкаў у дзень. У чэрвені штодня хварэлі толькі некалькі дзясяткаў чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930