Знайсці
29.07.2021 / 13:05РусŁacБел

«Узнікае пытанне: навошта такая станцыя трэба?» Беларуская АЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня

12 ліпеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара, «прычыны ўстанаўліваюцца, пасля іх вырашэння энергаблок будзе ўключаны ў работу». 23 ліпеня Мінэнерга заявіла, што на першым энергаблоку «праводзіцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара». Уключыць блок у сетку плануюць да сярэдзіны жніўня. Як разумець усе гэтыя сухія фармулёўкі? 

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да энергетыка. 

«З афіцыйных паведамленняў можна зрабіць выснову, што з рэактарам усё добра — «ляснула» электрычная частка. Груба кажучы, схема наступная: атамны рэактар выпрацоўвае гарачую вадзяную пару, пара пад ціскам круціць турбіну, турбіна круціць генератар, які выпрацоўвае электрычнасць непасрэдна ў сетку. І паломка, вынікае, у апошнім пункце, які з рэактарам не звязаны. Адзінае, што цяпер АЭС не дае ні кроплі энергіі ў сістэму, на гэта можна не звяртаць увагі, калі хапае магутнасцяў іншых станцый у краіне. Але ўзнікае пытанне, навошта такая станцыя трэба. Як я памятаю, былі абяцанні паадключаць процьму электрастанцый пасля пуску АЭС, тую ж Лукомльскую ДРЭС, але з такімі частымі адключэннямі і няўцямнай работай АЭС гэтага рабіць пакуль што не выпадае. 

Да таго ж, сам увод энергаблока назад у сістэму, пасля выпраўлення хібаў, гэта справа не некалькіх хвілін, а вельмі складаная аперацыя, дзе трэба ўлічваць мноства фактараў, каб не заваліць усю энергасістэму», — сказаў энергетык.

Нагадаем, выплата па расійскім крэдыце за будаўніцтва АЭС мелася пачацца 1 красавіка 2021-га, але была перанесена на 2023 год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера