Знайсці
29.07.2021 / 11:08РусŁacБел

Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі стабілізавалася, хоць супакойвацца рана. А што ў суседзяў?

На сёння толькі 895,7 тысяч беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі, хаця Мінздароўя планавала, што яшчэ да канца вясны іх будзе больш за мільён. Пры гэтым толькі па афіцыйных дадзеных за апошнія суткі было зарэгістравана 950 пацыентаў з COVID-19. Распыталі ў медыкаў, ці час расслабляцца, і параўналі беларускую сітуацыю з тым, як цячэ змаганне з вірусам у іншых краінах.

Калі адсачыць афіцыйную статыстыку, то штодзённая колькасць рэгістраваных выпадкаў COVID-19 у Беларусі цяпер трымаецца ў адрэзку 600-1000 пацыентаў. Падобныя лічбы, напрыклад, і ва Украіне. На дадзены момант цалкам вакцынавалася амаль 2 мільёны ўкраінцаў, што ў працэнтных суадносінах да колькасці насельніцтва нават горш, чым у Беларусі.

У Расіі вакцынавалася больш за 23 мільёны чалавек, і па тэмпах расіяне абганяюць і нас, і ўкраінцаў: каля 16% прышчэпленага насельніцтва супраць прыблізна 6% ва Украіне і 9% у нас.

На гэтым фоне, канечне, зусім сумна выглядаюць лічбы з працэнтам вакцынаваных у Арменіі — каля 2%, згодна з апошнімі дадзенымі, ці Грузіі (каля 4%). Пры гэтым у большасці еўрапейскіх краін лік вакцынаваных набліжаецца да паловы дарослых. У ЕС першую дозу вакцыны ўвогуле атрымалі каля 70% дарослых жыхароў.

Лідарам па тэмпах вакцынацыі застаюцца Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, там ужо другі кампанент вакцыны атрымалі 70% насельніцтва. 

Як «Нашай Ніве» распавёў адзін з эпідэміёлагаў, сітуацыя з каранавірусам у Беларусі пакуль што стабілізавалася, але не звялася на нішто. Спецыялісты лічаць, што супакойвацца, здымаць маскі і грэбаваць сацыяльнай дыстанцыяй, рана. Бліжэй да восені магчымы новы ўздым захворванняў. Тым больш, ужо цяпер у краіне фіксуюцца захворванні індыйскім штамам каранавіруса, які лічыцца больш заразным.

Апроч таго, медыкі адзначаюць, што сярод тых, хто хварэе, часцей сталі здарацца менавіта маладыя смерці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930