Знайсці
05.07.2021 / 23:51РусŁacБел

«Якой мерай мераеце, такая і вам адмераная будзе». Акцёр-палітвязень Волкаў выступіў з апошнім словам

6 ліпеня будзе вынесены прысуд яшчэ дзесяці фігурантам так званай «Пінскай справы». Усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Сярод іх — зорка Палескага драматычнага тэатра Сяргей Волкаў, якога, сярод іншага, абвінавачваюць у тым, што ён наўмысна кінуў у бок міліцыянераў запальнічку: мужчына сваёй віны не прызнаў.

Напярэдадні абвяшчэння прысуду з «Нашай Нівай» звязаліся сваякі акцёра і перадалі апошняе слова Сяргея ў судзе. Публікуем яго цалкам.

Акцёр Сяргей Волкаў

«З верай, што хутка прагучыць і апраўдальны прысуд, дазволю сабе выказацца ад імя ўсіх пінчукоў, вязняў сумлення. Суд моцнага над слабым, пераможцы над пераможаным, па сутнасці, з'яўляецца трыбуналам. Шыты белымі ніткамі фарс. Новая сацыяльная прафілактыка як мера сацыяльнай абароны грамадскага ладу ад непажаданых элементаў. Паводзіны ўплываюць на мараль. У таго, хто падмануў, скраў, здзейсніў іншую правіннасць, што супярэчыць сумленню, і застаўся без пакарання, — назаўжды размываецца ўяўленне пра дабро і зло. Самавольства вярэдзіць.

Беларуская справядлівасць — гэта, перадусім, банальная помста з намерам запалохаць грамадзян, а ідэалогія дае шуканае апраўданне ліхадзейству. Законы, усталяваныя людзьмі, не могуць супярэчыць законам сумлення. Праўда — адна, тым часам як хлусня мае тысячы масак. Аднак усім нам варта памятаць словы з Евангелля: якой мерай мераеце, такая і вам адмераная будзе; і спагоніцца з вас кожная кроў праведная, што вамі праліваецца; і ўсе, хто ўзяў меч, ад яго і загінуць».

Нагадаем, што дзяржабвінаваўца запрасіў для Сяргея Волкава чатыры гады зняволення. Усім астатнім фігурантам справы пагражае ад чатырох да 5,5 года пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму (2 частка артыкула 293 КК).

Пінскую справу разглядае суддзя Вера Філонік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930