Знайсці
05.07.2021 / 16:50РусŁacБел

«Вас збіраюцца запісаць, будзьце асцярожней». Выкладчык БДЭУ сышоў з універсітэта пасля даносу студэнта

Выкладчык факультэта права БДЭУ, дацэнт кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін Юрый Лазебнік больш не працуе ва ўніверсітэце. Ён вёў курсы па крыміналогіі, крымінальным і крымінальна-выканаўчым праве. Звольніцца дацэнту давялося пасля даносу аднаго са студэнтаў.

Фота bseu.by

У сакавіку і красавіку Юрый Лазебнік выкладаў у групы завочнікаў. 

«Я вёў заняткі адкрыта, казаў праўду. Запісалі мяне, хутчэй за ўсё, на лекцыі. Бліжэй да экзамена да мяне падышлі трое студэнтаў, кажуць: вас збіраюцца запісаць, будзе асцярожней, не кажыце лішняга.

14 мая я ехаў на замену. І мяне выклікае дэкан. Пераказвае мне ўсё тое, што я казаў на занятках. «Пішы заяву на звальненне па ўласным жаданні». А я днямі прайшоў толькі допуск на працягненне кантракта, ён у мяне да 19 мая быў», — распавядае дацэнт.

Заяву выкладчык у выніку напісаў. 17 мая яму аддалі ўсе яго дакументы і развіталіся.

Юрый Лазебнік — кандыдат юрыдычных навук. Больш за 30 гадоў ён выкладаў у ВНУ. Спачатку ў Акадэміі МУС, потым у Акадэміі кіравання. З 2009 года перайшоў у БДЭУ.

Пасля звальнення дацэнт працу яшчэ не шукаў.

«А куды ўладкуешся? Сяджу дома з жонкай», — усміхаецца выкладчык.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930