Знайсці
06.07.2021 / 11:25РусŁacБел

Летась у Беларусі знеслі два гістарычныя аб'екты з ахоўнага спісу ФОТЫ

Напрыканцы чэрвеня ў Міністэрстве культуры прайшла чарговая калегія. На ёй выступіла Наталля Хвір, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Газета «Культура» апублікавала вытрымкі з яе даклада.

Чыноўніца прывяла два прыклады зносу будынкаў.

Мясцовы райаграсэрвіс знёс будынак стайні роду Святаполк-Мірскіх у вёсцы Каменполле Міёрскага раёна.

Будынак стайні роду Святаполк-Мірскіх. Фота globustut.by

Летась у вёсцы Чырвоная Зорка Клецкага раёна былі высечаны 52 дрэвы на тэрыторыі парку і знесеныя гаспадарчыя будынкі канца XIX стагоддзя на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты».

Гаспадарчыя збудаванні ў «Радзівілімонтах». Фота Паўла Дзюсекава

Чаму ж іх знеслі?

Вакол будынкаў не былі ўсталяваныя зоны аховы — тэрыторыі, на якіх забаронены працы.

Хвір адзначыла, што на гэтыя падзеі

першым адрэагаваў Мінкульт. Пакуль ведамства не агучыла інфармацыю, на месцах да адказнасці ніхто не прыцягваўся.

Чыноўніца прыводзіць прыклад: у Дзяржаўны спіс уключана 5350 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Праекты аховы распрацаваны толькі для 1602 аб’ектаў спадчыны. Гэта 31% ад іх агульнай колькасці.

Сёлета плануецца распрацаваць толькі 16 новых праектаў зон аховы.

Што прапануе Наталля Хвір?

Каб у Кодэксе аб культуры была ўключана норма: забеспячыць адлегласць у 50 метраў ад знешніх межаў тэрыторыі помніка археалогіі. Таксама, каб распрацоўка праектаў зон аховы была абавязковая для выканання.

Хвір кажа, што мясцовыя ўлады мусяць арганізоўваць інвестыцыйную і любую будаўнічую дзейнасць з безумоўным выкананнем рэжымаў праектаў зон аховы.

«Якія турысты? Гэта ўжо спісаны аб'ект». Пад Мёрамі знеслі аўтэнтычную канюшню, пабудаваную 100 год таму

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера