Знайсці
05.07.2021 / 23:53РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: сочыва з пялёсткаў руж

Сочыва з пялёсткаў руж лічыцца сапраўдным далікатэсам, а галоўны інгрыдыент для яго прыгатавання можна знайсці на кветніку лецішча. З гэтага рэцэпта атрымаецца дэсерт з непаўторным водарам і смакам. Духмянае сочыва з ружы і шыпшыны яшчэ і вельмі карыснае, бо пялёсткі маюць у сваім складзе многія арганічныя кіслоты, вітаміны, мікраэлементы, керацін і эфірны алей.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

300 г пялёсткаў руж
500 г цукру
Лімонная кіслата на кончыку чайнай лыжкі
1 шклянка вады

  1. У асобную міску выкласці пялёсткі ружы і вымыць іх.
  2. У каструлю высыпаць цукар і заліць яго гарачай вадой. Перамяшаць і варыць цукровы сіроп на працягу 10 хвілін.
  3. У гарачы цукровы сіроп дадаць пялёсткі руж і перамяшаць. На павольным агні варыць сочыва на працягу 30 хвілін.
  4. За 5 хвілін да канца варкі дадаць лімонную кіслату, каб сочыва захавала прыгожы ружовы колер.
  5. Пакінуць сочыва астудзіцца, а затым зноў давесці яго да кіпення і варыць 15 хвілін. Сочыва мусіць загусцець, а структура пялёсткаў будзе выразна бачнай. Па кансістэнцыі сочыва будзе нагадваць вадкі мёд.
  6. Прыгатаванае сочыва разліць у слоікі і закатаць.

Смачна есці! 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930