Знайсці
05.07.2021 / 13:48РусŁacБел

Фільм «Кураж» ідзе ў нямецкім пракаце. Яго глядзяць разам з беларускімі палітвязнямі

Пасля публічнай прэм’еры «Куража» на Берлінале фільм пра беларускія пратэсты выйшаў у нямецкі пракат. Рэжысёр карціны Аляксей Палуян працягвае ладзіць на паказах акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Упершыню такая акцыя адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Яе сутнасць у тым, што глядач знаходзіць на сваім крэсле картачку палітвязня і як бы разам з гэтым чалавекам, што фізічна не можа прысутнічаць на сеансе, глядзіць фільм.

«Гэта спакойная акцыя, без слоў — усё па-беларуску», — каментаваў Аляксей Палуян. 1 ліпеня «Кураж» выйшаў у пракат у Германіі, дзе папярэдне мае быць паказаны прынамсі ў дваццаці пяці гарадах.

Падчас гэтых паказаў рэжысёр працягвае ладзіць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі — яны ўжо адбыліся ў Брэмене, Дзюсельдорфе, Франкфурце і Касэлі. «Наперадзе дзясяткі іншых гарадоў!» — абяцае Аляксей.

У канцы чэрвеня фільм сталі паказваць на вялікіх экранах Аўстрыі. Публічная прэм’ера «Куража» на Берлінале адбылася 11 чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930