Знайсці
04.07.2021 / 13:40РусŁacБел

У храмах Беларусі працягваюць выконваць «Магутны Божа» ВІДЭА

У храмах Беларусі працягваюць выконваць «Магутны Божа».

Відэа з архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Нагадаем, 2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа».

«Цяпер вы бачыце: яны хочуць павярнуць гісторыю назад, рэабілітаваць сваіх дзядоў і прадзедаў і завяршыць імі пачатую справу. Таму выйшлі разбураць суверэнную дзяржаву. Гэта неймаверна: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасці яны рушылі пад сцягамі фашысцкіх наймітаў-паліцаяў. І апошні час нашы сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты аб тым, што ў касцёлах хочуць памаліцца [г. зн. 3 ліпеня] пад «Магутны Божа». Глядзіце, нарвяцеся», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Верш «Магутны Божа» быў напісаны Наталляй Арсенневай у Мінску ў 1943 годзе. У 1947-м быў пакладзены на музыку Міколам Равенскім. Традыцыйна выконваўся ў храмах у канцы багаслужбы. Ëн набыў новую папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года.

На прапанову ад уладаў правесці 3 ліпеня агульнабеларускую малітву за Беларусь, у курыі каталіцкай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі тады адказалі, што каталікі ў гэты дзень будуць маліцца аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама курыя заахвочвае напрыканцы святой імшы выканаць гімн «Магутны Божа», «у якім будзем прасіць Усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера