Знайсці
02.07.2021 / 22:13РусŁacБел

«З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!» Арцыбіскуп Кандрусевіч правёў у Будславе імшу

Увечары 2 ліпеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Будславе імшу для пілігрымаў, паведамляе catholic.by.

catholic.by

На імшы прысутнічалі некалькі тысяч вернікаў, а разам з Тадэвушам Кандрусевічам цэлебравалі імшу біскупы Алег Буткевіч, Казімір Велікаселец, Юрый Касабуцкі, апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, некалькі дзясяткаў святароў з усіх дыяцэзій Беларусі і з некалькіх манаскіх супольнасцяў.

«Сёння ля падножжа Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай мы просім Яе апекі для Касцёла ў нашай краіне, для нас саміх і нашай Бацькаўшчыны, якая перажывае складаны час пандэміі каранавірусу і грамадска-палітычнага крызісу. Да іх нечакана далучыўся пажар Будслаўскага санктуарыя», — зазначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён нагадаў, што Бог заклікае людзей давяраць Яму і Ягонай любові.

Сваю прамову арцыбіскуп Кандрусевіч завяршыў кароткім малітоўным заклікам да Багародзіцы: «Марыя, у гэты лёсавызначальны час нашай гісторыі выпрасі нам ласку даверу бязмежнай Божай любові, міласэрнасці і Божаму Провіду <…>. З табой, Марыя, пойдзем у новае заўтра! З табой сумесна адбудуем прысвечаную Табе Будслаўскую святыню! З Табой пабудуем новую шчаслівую Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930