Знайсці
29.06.2021 / 12:15РусŁacБел

У цэнтры Мінска з’явіўся помнік Скарыну — ужо пяты ў горадзе ФОТА

Каля Акадэміі навук з’явіўся помнік Францыску Скарыну. Гэта частка кампазіцыі «Залатое кола беларускай навукі».

Ідэя добраўпарадкаваць тэрыторыю акадэмічнага гарадка з’явілася яшчэ ў 2015-м.

Планавалася, што ад агароджы да Цэнтральнай навуковай бібліятэкі (знаходзіцца побач з галоўным будынкам Акадэміі навук) будзе ісці Алея славы беларускай навукі, уздоўж якой будуць стаяць бюсты вядомых навукоўцаў. У цэнтры алеі з’явіцца бронзавая кампазіцыя «Залатое кола беларускай навукі», на якой размесцяць фігуры Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага і іншых.

У план мерапрыемстваў Акадэміі навук гэтая ідэя трапіла толькі ў 2017-м. Праект распрацавала архітэктурна-інавацыйнае бюро БНТУ пад кіраўніцтвам Армена Сардарава — дэкана архітэктурнага факультэта гэтай ВНУ.

Сардараў і архітэктар Таццяна Башарымава так абгрунтавалі сваё рашэнне:

сквер, што існуе каля бібліятэкі, «не мае завершанага і выражанага планіровачнага вырашэння і ўяўляе сабой проста зялёны масіў з пракладзенымі сцежкамі, якія маюць галоўным чынам транзітны характар».

На здымку ніжэй можна ўбачыць, якім аўтары бачаць выгляд сквера.

 

Фота: bntu.by

На гэты момант у скверы ўсталявана альтанка-ратонда — «Залатое кола беларускай навукі». У гэтым коле размешчаны помнік Скарыну.

Гэта не першы крок па ўпарадкаванні тэрыторыі. Некалькі гадоў таму, у 2018-м, перад будынкам Прэзідыума НАН адкрылі скульптурную кампазіцыю «Пераемнасць беларускай навукі» (аўтары — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі, архітэктар Армен Сардараў).

Цікава, што помнік Скарыну — ужо пяты ў Мінску.

Першы з’явіўся ва ўнутраным дворыку БДУ, другі — ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі.

У 1990-я яго планавалі ўсталяваць побач з Акадэміяй навук, але тагачаснае кіраўніцтва ўстановы адмовілася. Маўляў, помнік будзе псаваць агульны выгляд.

Трэці знаходзіцца ля БДЭУ. Афіцыйна ён прысвечаны ведам, але аўтар паклаў у аснову менавіта Скарыну. Чацвёрты ўсталяваны ў парку Янкі Купалы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930