Знайсці
29.06.2021 / 01:10РусŁacБел

Навукоўцы: першая пандэмія каранавіруса была 20 тысяч гадоў таму

Навукоўцы выявілі, што 20 тысяч гадоў таму ва Усходняй Азіі была эпідэмія каранавіруса.

Эпідэмія была разбуральнай і працягвалася шмат гадоў, таму ў ДНК сучаснага чалавека можна знайсці сляды генных мутацый, піша The New York Times.

Вірусы выклікаюць значныя змены ў геноме чалавека. Калі адна версія гена дамінуе над іншымі ў большасці прадстаўнікоў пэўнай групы людзей, то навукоўцы ведаюць, што гэта, хутчэй за ўсё, прыкмета хуткай эвалюцыі ў мінулым.

У апошнія гады біёлаг-эвалюцыяніст з Арызонскага ўніверсітэта Дэвід Эрнард і яго калегі даследавалі геном чалавека, каб аднавіць гісторыю мноства вірусаў. Калі пачалася пандэмія каранавіруса, Эрнард вырашыў праверыць, ці пакінулі старажытныя каранавірусы свой след у геноме чалавека.

Навукоўцы параўналі ДНК тысяч людзей з 26 розных папуляцый ва ўсім свеце. Каманда вывучала камбінацыі генаў, якія маюць вырашальнае значэнне менавіта для каранавірусаў. Падчас даследавання геному жыхароў Усходняй Азіі навукоўцы выявілі, што 42 гены з’яўляюцца дамінантнымі. Гэта даказавае тое, што людзі ў рэгіёне адаптаваліся да старажытнага каранавіруса.

Па ацэнках даследчыкаў, гэтыя гены развілі супрацьвірусныя мутацыі каля 20—25 тысяч гадоў таму. Працэс развіцця мутацый быў доўгім — ён мог дасягаць некалькіх стагоддзяў.

Навукоўцы параўналі гены жыхароў гэтага рэгіёна з прадстаўнікамі іншых папуляцый і не знайшлі слядоў падобных мутацый. Таму даследчыкі прыйшлі да высновы, што пандэмія ахапіла толькі Усходнюю Азію.

На думку даследчыкаў, выяўленыя мутацыі, выкліканыя старажытным каранавірусам, могуць быць карыснымі ў барацьбе з кавідам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930