Знайсці
24.06.2021 / 22:55РусŁacБел

Зяленскі: Лукашэнка гаварыў мне пра вагнераўцаў: «Я не падвяду, усё будзе нармальна, я разбяруся»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, як прасіў Аляксандра Лукашэнку выдаць Украіне баевікоў-вагнераўцаў, аднак той гэтага не зрабіў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю для праграмы «VIP з Наталією Мосейчук».

«Апошні раз мы размаўлялі з ім па тэлефоне. Калі вагнераўцы былі на тэрыторыі Беларусі, я патэлефанаваў Аляксандру Рыгоравічу, я папрасіў яго, я яго папярэдзіў, што гатовы перадаць яму ўсю інфармацыю адносна гэтых людзей, там былі прозвішчы, мы разумелі, хто гэта такія. Тым не менш ён сказаў мне па тэлефоне: «Я разумею, дарагі Уладзімір Аляксандравіч, я не падвяду, усё будзе нармальна, я разбяруся». Я быў упэўнены, што ён перадасць нам гэтых забойцаў. Але потым адбылося тое, што адбылося. Гэта была апошняя наша з ім гутарка», — сказаў Зяленскі.

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 расійскіх баевікоў-вагнераўцаў

Украінскія спецслужбы: Мы рыхтавалі аперацыю па затрыманні баевікоў Вагнера

Парашэнка ўзяў на сябе адказнасць за аперацыю па затрыманні «вагнераўцаў» у Беларусі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930