Знайсці
24.06.2021 / 21:42РусŁacБел

Ва Украіне адмянілі пошліны супраць беларускага аўтапрама

Акруговы адміністрацыйны суд Кіева прыпыніў дзеянне ахоўных пошлін, уведзеных рашэннем украінскай Міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі супраць грузавога аўтатранспарту з Беларусі, піша Європейська правда.

Нагадаем, украінская Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі вырашыла ўжыць меру ў выглядзе спецыяльнай пошліны на ўзроўні 35% адносна імпарту ва Украіну аўтобусаў, тралейбусаў, грузавых аўтамабіляў, самазвалаў, аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння паходжаннем з Беларусі агульным коштам каля 100 млн даляраў у год. Рашэнне ўступіла ў сілу 22 красавіка.

У адказ Беларусь у маі ўвяла рэжым спецрэгулявання ў дачыненні да шэрагу артыкулаў украінскага імпарту. Паводле слоў бізнэсу, дэ-факта гэта азначае забарону экспарту такіх тавараў у Беларусь.

Калі сітуацыя з украінскім экспартам у Беларусі застаецца складанай, то беларускія вытворцы змаглі дамагчыся часовай адмены дзеяння ахоўных пошлін.

Акруговы адміністрацыйны суд Кіева — скандальны суд з дрэннай рэпутацыяй, які часта выносіў неардынарныя рашэнні. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў аб сваім намеры ліквідаваць гэты суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930