Знайсці
24.06.2021 / 23:57РусŁacБел

Брытні Спірс судзіцца са сваім бацькам: спявачка патрабуе спыніць апякунства над ёй

39-гадовая поп-зорка ўжо шмат гадоў знаходзіцца пад апякунствам бацькі супраць сваёй волі.

Брытні Спірс знаходзіцца пад апякунствам свайго бацькі, Джэймса Спірса, з 2008 года, пасля таго, як спявачка трапіла ў псіхіятрычную клініку праз праблемы з алкаголем і наркотыкамі. Пад апякунствам Брытні Спірс працягвала выпускаць альбомы, браць удзел у шоу і зарабляць мільёны, якія цалкам узяў пад кантроль яе бацька.

Апошнія месяцы Брытні Спірс судзіцца з бацькам і патрабуе спыніць апякунства над ёй.

The New York Times атрымала канфідэнцыяльныя пратаколы судовых пасяджэнняў. Згодна з гэтымі дакументамі, спявачка на працягу гадоў спрабуе спыніць апякунства.

Брытні Спірс адчувала абмежаванні ва ўсіх сферах свайго жыцця. Яна заявіла, што апякунства над ёй ператварылася ў інструмент падаўлення і кантролю. Спявачка стамілася ад таго, што ёй карыстаюцца і зарабляюць на ёй. Па словах Спірс, яе прымушалі выступаць нават з высокай тэмпературай.

З пратаколаў таксама вядома, што ў 2014 годзе Брытні Спірс папрасіла суд пазбавіць Джэймса Спірса паўнамоцтваў праз яго праблемы з алкаголем.

Спірс сцвярджае, што яе бацька апантаны кантролем над ёй: без яго дазволу спявачка не магла нават заводзіць сяброў. Хоць яна зарабляла мільёны на сваіх альбомах і шоу, па словах Брытні Спірс, ёй вылучаліся дзве тысячы даляраў на тыдзень. А любыя парушэнні з яе боку мелі цяжкія наступствы — апякунства для спявачкі звязанае са страхам.

Пад апякунствам спявачка рабіла тэсты на наркотыкі некалькі раз на тыдзень. Брытні Спірс не мае доступу да ўласнай крэдытнай карткі. Больш за тое, спявачка вымушаная плаціць за адвакатаў з абодвух бакоў.

23 чэрвеня Брытні Спірс сама дала паказанні на судзе. «Я проста хачу вярнуць сабе сваё жыццё. Я не павінна знаходзіцца пад апякунствам, калі я магу працаваць, — сказала спявачка. Я хачу выйсці замуж і нарадзіць дзіця. Але пад апякунствам я не магу гэтага зрабіць».

Адвакатка Джэймса Спірса зачытала ў судзе кароткую заяву ад імя бацькі спявачкі. «Ён шкадуе, што яго дачка пакутуе і перажывае такі моцны боль. Містар Спірс любіць сваю дачку і вельмі сумуе па ёй», — піша The New York Times.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031