Знайсці
24.06.2021 / 15:01РусŁacБел

Піневіч пра з'яўленне індыйскага штаму ў Беларусі: Гэта падстава прышчапляцца, вакцыны хапае

Пра тое міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Фота Мінздароўя

«З'яўленне індыйскага штаму для нас — чарговая падстава актывізаваць працу, а для грамадзян — вакцынавацца. Вакцыны цяпер хапае, па нашых звестках. Любы тып вакцын валодае ахоўнай уласцівасцю і не прыводзіць да цяжкіх наступстваў. Таму выснова вельмі простая: вакцынацыя — адзін з найважнейшых кампанентаў нароўні з маскамі і дыстанцыяваннем», — сказаў міністр.

«Першыя выпадкі з'явіліся, і гэта закон эпідэміялогіі: калі штам з'явіўся, ён будзе развівацца. Гэтак жа было з брытанскім штамам, які цяпер у нас пераважае. Па заявах нашых калегаў з Расіі, менавіта індыйскі штам паслужыў прычынай росту захворвання», — дадаў Дзмітрый Піневіч.

У гэтай сувязі Мінздароўя рэкамендуе трымаць у рэзерве свабодныя ложкі на выпадак уздыму захворвання. Напрыклад, у Брэсце цяпер каля 500 такіх ложкаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930