Знайсці
24.06.2021 / 13:23РусŁacБел

ЕС афіцыйна ўхваліў сектаральныя санкцыі супраць Беларусі

ЕС на сваім пасяджэнні афіцыйна ўхваліў сектаральныя санкцыі супраць Беларусі.

Рашэннем Рады ЕС забараняецца:

— продаж, пастаўка, перадача або экспарт абсталявання, тэхналогій або ПА, прызначаных для маніторынгу або перахоплівання ўладамі інтэрнэту і тэлефоннай сувязі.

— прадаваць, пастаўляць або перадаваць уладам Беларусі прадметы двайнога прызначэння для выкарыстання ў ваенных мэтах.

— уводзяцца дадатковыя гандлёвыя абмежаванні ў дачыненні да нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і тавараў для вытворчасці тытунёвых вырабаў.

— абмежаванні закрануць таксама доступ да рынкаў капіталу Еўрасаюза для ўрада Беларусі і дзяржаўных фінансавых устаноў. Забараняецца страхаванне і перастрахаванне беларускага ўрада і беларускіх дзяржаўных органаў і агенцтваў.

— Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку забаронена фінансаваць праекты ў дзяржаўным сектары, а дзяржавы-члены ЕС абавязаны абмежаваць удзел у Беларусі шматбаковых банкаў развіцця, членамі якіх яны з'яўляюцца.

— забараняецца купляць, прадаваць, прадастаўляць інвестыцыйныя паслугі і мець справу з каштоўнымі паперамі і інструментамі грашовага рынку з тэрмінам пагашэння больш за 90 дзён. Гэта тычыцца беларускіх фінансавых і крэдытных устаноў, дзе доля дзяржавы перавышае 50%. У спіс унесены «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «Белаграпрамбанк».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930