Знайсці
24.06.2021 / 00:00

У групе смерці Германія выратавалася за 7 хвілін да канца, а перамогі шведаў і іспанцаў вывелі Украіну ў плэй-оф

  • Швецыя — Польшча 3:2
  • Славакія — Іспанія 0:5

Іспанцы нарэшце здабылі першую перамогу на турніры, разграміўшы на горкі яблык славакаў. У паралельнай гульні палякі змаглі адгуляцца з 0:2, але ў дададзены час прапусцілі трэці мяч і прайгралі.

Гэтыя вынікі выводзяць у 1/8 фіналу зборную Украіны, у якой лепшая розніца галоў пры аднолькавай са славакамі колькасцю набраных балаў.

Славакі і палякі з Еўра вылятаюць.

  • Партугалія — Францыя 2:2
  • Германія — Венгрыя 2:2

У групе F ледзь не здарылася галоўная сенсацыя турніру — Германія да 83-й хвіліне прайгравала Венгрыі, але ўсё ж выратавала нічыю. Венгры двойчы гераічна выходзілі наперад, але ім не хапіла сілаў адстаяць перамогу. Зрэшты, каманда на гэтым турніры і так скокнула вышэй за галаву, выстаяўшы ў супрацьстаянні з немцамі і французамі.

Такі ж вынік — 2:2 — быў зафіксаваны і ў матчы Партугалія-Францыя. Тут па два мячы забілі Крыштыяну Раналду і Карым Бензема. Партугалец стаў найлепшым бамбардзірам групавога раўнда, у яго ўжо 5 галоў.

У выніку ў 1/8 фіналу прайшлі і Францыя, і Германія, і Партугалія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31