Знайсці
23.06.2021 / 18:12РусŁacБел

Жыхара Наваградка пакаралі годам «хіміі» за два словы ў інстаграме

Жыхара Наваградку Максіма Шырынскага асудзілі за тое, што ён нібыта абразіў у інстаграме падпалкоўніка міліцыі Дзьмітрыя Кротава. Той быў на працы, калі пасьля затрыманьня Віктара Бабарыкі пратэстоўцы зладзілі ланцуг салідарнасьці, піша «Свабода».

Справу разглядала судзьдзя Карэліцкага раёну Ірына Каско, дзяржаўны абвінаваўца — Аляксандар Шляжко. Старшы інспэктар ГУУС Менскага гарвыканкаму Дзьмітры Кротаў праходзіў у справе як пацярпелы.

Асуджанаму Максіму Шырынскаму 33 гады. Жанаты, двое малых дзяцей. Працуе электразваршчыкам на заводзе.

Пацярпеламу Кротаву 39 гадоў, у міліцыі служыць 19 гадоў. Ён сам зьвярнуўся ў міліцыю, каб пакаралі Шырынскага.

Па вэрсіі сьледзтва, Шырынскі ў інстаграме пад фота Кротава яшчэ летась у ліпені пакінуў камэнтар «Е*** мусор». Экспэрты вырашылі, што ён «утрымлівае нэгатыўную ацэнку» і адрасаваны Кротаву. На мужчыну завялі крымінальную справу за абразу па артыкуле 369 КК Беларусі.

Шырынскі сваю віну цалкам не прызнаў. Ён патлумачыў, што камэнтар адрасаваў невядомаму чалавеку, які і запосьціў згаданае фота. Прычым ягоныя словы тычыліся не міліцыянта, а інтэрнэту агулам, дзе могуць разьмяшчаць не заўжды праўдзівую інфармацыю. Шырынскі дадаў, што ня ведаў, што чалавек на фота — супрацоўнік міліцыі, бо той быў у цывільным адзеньні.

Як расказала сястра асуджанага Вольга, допісу з фота міліцыянта і абразьлівым камэнтаром ужо на пачатак сьледзтва не існавала. Доказам віны брата ў судзе быў скрыншот таго допісу.

Са словаў сястры, у судзе таксама разглядалі відэаролік, на якім Шырынскі рве пасьведчаньні да ўзнагародаў падчас ягонай службы ў войску са словамі, што яму сорамна за беларускае войска. Гэта ў судзе прадставілі як характарыстыку Шырынскага, што ён мае непрыязь да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў агулам.

Мужчыну пачалі выклікаць на допыты яшчэ ў жніўні. Ён увесь час заставаўся пад падпіскай аб нявыезьдзе. У красавіку справу перадалі ў суд. У чэрвені яго прызналі вінаватым і далі 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд ужо ўступіў у сілу. Пакараньне Шырынскі будзе адбываць у Мазыры, куды паедзе 25 чэрвеня.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930