Знайсці
23.06.2021 / 13:02РусŁacБел

Двое маладзечанцаў атрымалі па 15 і 25 сутак арышту за нядзельную акцыю ў горадзе

Двое маладзечанцаў атрымалі па 15 і 25 сутак арышту за нядзельную акцыю ў горадзе ля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», паведамляе Рэгіянальная газета.

Пётр Дыко — у шэрай майцы, Жанна Піліпчонак — у белай майцы з вышыванкай. Фота «Рэгіянальная газета».

Пётр Дыко атрымаў 15 сутак арышту, а Жанна Піліпчонак — 25 сутак.

Яшчэ ў дзвюх жанчын, у якіх былі непаўнагадовыя дзеці, у нядзелю адпусцілі з аддзялення. Пра суды над імі пакуль нічога невядома.

У нядзелю, 20 чэрвеня, ля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» ў Маладзечне, па меркаванні супрацоўнікаў міліцыі, прайшла несанкцыянаваная акцыя.

Людзей, што знаходзіліся побач, затрымалі міліцыянеры. У аддзяленне міліцыі таксама былі дастаўлены два карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты», што знаходзіліся ля помніка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера