Знайсці
22.06.2021 / 22:57

Лукашэнка — Захаду: Хочаце выпрабаваць межы на трываласць? Давайце паспрабуем

Еўрапейскія партнёры чакаюць ад Беларусі дапамогі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй, аднак у Еўропу бягуць жыхары краін, знішчаных Захадам. Аб гэтым 22 чэрвеня заявіў Лукашэнка.

— Сёння яны завылі: ах, беларусы іх не абараняюць. Яны патрабуюць ад нас абараніць іх ад кантрабанды, ад наркотыкаў. Аж з-за Атлантыкі чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядзерныя матэрыялы, каб яны не патрапілі ў Еўропу, — сказаў А. Лукашэнка. — Так і хочацца спытаць: вы што там, ачумелі наогул? Вы супраць нас развязалі гібрыдную вайну і патрабуеце ад нас, каб мы вас абаранялі, як і раней? Вы нас інфармацыйна душыце, метадычна і калектыўна, бурыце, спрабуеце забіць нашу эканоміку і чакаеце, што мы будзем марнаваць сотні мільёнаў даляраў, як і раней, на абарону вашых геапалітычных інтарэсаў? Толькі вар'яты могуць так думаць і разлічваць на нашу падтрымку.

Лукашэнка таксама звярнуўся да краін ЕС з пытаннем, з якой мэтай яны ўводзяць санкцыі супраць Беларусі.

— Так і хочацца спытаць: вы што, спецыяльна гэта робіце? Хочаце выпрабаваць межы на трываласць, а новае пакаленне беларусаў на патрыятычнасць? Давайце паспрабуем, — сказаў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31