Знайсці
22.06.2021 / 20:09РусŁacБел

Жыхара Навагрудка асудзілі на 30 сутак за сцяг на палатцы ў лесе

Жыхара Наваградку Віктара Мацкевіча асудзілі на 30 сутак за незаконнае пікетаваньне. Яго абвінавацілі ў тым, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг у лесе. Прысуд вынесьлі ў судзе Дзятлаўскага раёну 22 чэрвеня, піша Радыё Свабода.

Мацкевіча затрымалі 19 чэрвеня ў лесе паблізу вёскі Баравікі Дзятлаўскага раёну каля ракі Моўчадзь. Яго абвінавацілі ў тым, што ён вывесіў «палатно бел-чырвона-белага колеру на намёце».

Справу разглядала судзьдзя Натальля Лобан.

Таксама ў судзе Дзятлаўскага раёну затрымалі сяброўку Мацкевіча Ірыну Трафімік, якая прыехала яго падтрымаць на суд. Ірына у перапынках на судовым паседжаньні абуралася тым, што судзяць яе сябра, але абразаў ці лёзунгаў не выказвала.

Паводзіны Трафімік не спадабаліся намесьніку начальніка Дзятлаўскага РАУС Уладзімеру Сьвятоху. Міліцыянт паведаміў, што яе затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэньне, артыкул невядомы. У Ірыны двое непаўналетніх дзяцей.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера