Знайсці
22.06.2021 / 19:35

Дзесяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні. Сярод іх той, хто пасадзіў 16-гадовага палітвязня Залатарова

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №235 аб прызначэнні і адстаўцы суддзяў.

Павялічыць

фота Надзеі Бужан

Новыя кантракты падпісалі 53 суддзі па ўсёй Беларусі — у гэты лік уваходзяць і тыя, хто толькі прыйшоў на працу, і тыя, хто атрымаў прызначэнне на чарговыя пяць гадоў.

33 суддзі адправіліся ў адстаўку. Сярод іх ёсць і тыя, хто сышоў на пенсію, і тыя, у каго скончыўся кантракт. Аднак ёсць і 10 чалавек, які сышлі па ўласным жаданні. Некаторыя з іх ні разу не паўдзельнічалі ў палітычных працэсах.

Сярод гэтых 10 чалавек ёсць два суддзі, якія працавалі ў Мінску.

Аляксандр Кочык быў суддзёй Партызанскага раёна. У базе праваабаронцаў пазначана 56 працэсаў па палітычных артыкулах з яго ўдзелам. Кочык вынес штрафаў на 15 тысяч рублёў і даў 529 сутак арышту. Сярод іншага, пасадзіў на суткі экс-каментатара БТ Уладзіслава Татура. Апошні раз Кочык выносіў суткі ў гэтым месяцы. Цікава, што ён падпісаў новы кантракт паўгода таму, але ўжо папрасіўся ў адстаўку.

Павел Лабодзін адпрацаваў год суддзёй у Першамайскім раёне, прыйшоўшы на месца калегі-дэкрэтніцы. Ён не вынес ніводнага палітычнага рашэння.

Пэўную вядомасць мае і гомельскі суддзя Дзмітрый Дэбой. Гэта ён пакараў 5 гадамі выхаваўчай калоніі 16-гадовага Мікіту Залатарова. Яшчэ двум палітвязням, Дзмітрыю Карнееву і Леаніду Кавалёву, ён прысудзіў 8 і 6 гадоў калоніі адпаведна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31